Сырамалот Ксенія/
Syramalot Ksenia
Ксенія Аляксандраўна Сырамалот — студэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, прэс-сакратарка "Задзіночання беларускіх студэнтаў", валанцёрка Праваабарончага цэнтру "Вясна". Ксенія была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 16 ліпеня 2021 года прызначылb Ксеніі прысуд 2 гады і 6 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
Дзяўчына цалкам адбыла тэрмін і 30 лістапада 2022 г. выйшла на волю.
Ksenia Syramalot is a student of the Faculty of Philosophy and Social Sciences of the Belarusian State University, spokeswoman for the Belarusian Students' Association, volunteer of the Human Rights Center "Viasna". She was detained on November 12 as part of a criminal case under Art. 342 part 1 of the Criminal Code of the Republic of Belarus (organization or participation in group actions that gravely breach public order). On July 16, 2021, Syramalot was sentenced to two years and six months in prison.
The political prisoner served her sentence in full and was released on November 30, 2022.