Слуцкі Руслан/
Slutski Ruslan
Руслан Ігаравіч Слуцкі — жыхар Полацка. Асуджаны 20 студзеня 2022 года паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 309 КК за замах на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін — спробу злучыць металічным дротам рэйкі, што магло прывесці да затрымкі руху цягнікоў, а таксама паводле ч. 1 арт. 289 КК за "акт тэрарызму" — падкідванне на аўтамабільную дарогу самаробных металічных шыпоў перад аўтамабілямі, якія ўдзельнічаюць у праўладным аўтапрабегу, у выніку якога былі пашкоджаныя шыны чатырох аўтамабіляў, да 11 гадоў пазбаўлення волі.
Ruslan Slutskі is a resident of Polack. He is sentenced to 11 years of restricted freedom under Part 1 of Art. 14, part 1 of Art. 309 of the Criminal Code for attempting to render unusable railway tracks by trying to connect the rails with a metal wire, which could lead to delays in train traffic, as well as under Part 1 of Art. 289 of the Criminal Code for “an act of terrorism” consisted of throwing homemade metal spikes on the highway in front of cars participating in the pro-government rally, which damaged the tires of four cars.