Рыбалка Ірына/
Rybalka Iryna
Ірына Уладзіміраўна Рыбалка — намесніца дырэктара TUT.BY. Ірына была затрымана 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай супраць TUT.BY за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса), і змешчаная ў СІЗА-1. 11 сакавіка 2022 года з СІЗА №1 выйшлі былыя намесніца галоўнага бухгалтара "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" Марыя Новік, намесніца генеральнага дырэктара па агульных пытаннях Ірына Рыбалка і галоўная бухгалтарка Анжэла Асад. Усе яны знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні і падпіскай аб нявыездзе. Прад'яўленае раней абвінавачанне не знятае.
Iryna Rybalka is TUT.BY deputy director. She was detained on May 18, 2021, in the framework of a criminal case initiated against TUT.BY for tax evasion on an especially large scale (Part 2 of Article 243 of the Criminal Code). On March 11, 2022, Iryna Rybalka, deputy chief accountant of TUT.BY Maryia Novik, and chief accountant of TUT.BY Anzhela Asad were released from pre-trial detention center. However, they are all under a non-disclosure agreement and undertaking not to leave the country. The earlier charges were not dropped.