Рабкова Марфа/
Rabkova Marfa
Марфа (Марыя) Рабкова — каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны", праваабаронца. Была затрыманая разам з мужам Вадзімам Жаромскім вечарам 17 верасня 2020 года і дастаўленая ў ГУБАЗіК. Марфе Рабковай паведамілі, што яна затрыманая ў межах крымінальнай справы па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці). 6 верасня 2022 г., быў вынесены прысуд Марфе: 15 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў, ці больш за 8 800 даляраў). 28 лютага 2023 г. у Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў. Kанчатковы тэрмін зняволення Марфы — 14 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Marfa Rabkova is a human rights activist and coordinator of Viasna's Volunteer Service. She was detained together with her husband Vadzim Zharomski on the evening of September 17 and taken to the Minsk office of GUBAZIK (Interior Ministry’s Main Directorate for Combating Organized Crime and Corruption). Marfa Rabkova was told that she was being detained as part of a criminal case under Part 3 of Art. 293 of the Criminal Code (training or other preparation of persons to participate in riots, or funding such activities). On September 19, she was transferred from a detention center to pre-trial prison No. 1 in Minsk. On September 6, 2022, Rabkova was sentenced to 15 years in a general-security penal colony and a fine of 22,400 Belarusian rubles (more than $8,800). The final sentence for Martha Rabkova is 14 years and 9 months of imprisonment in a general-security penal colony.