Несцерава Марыя/
Nestserava Maryia
Марыя Міхайлаўна Несцерава скончыла факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Вядома, што Марыя каля васьмі гадоў прапрацавала ў Мінскай рэгіянальнай і цэнтральнай мытні старэйшай інспектаркай. Жанчына была затрымана пасля 8 вечара 23 кастрычніка на лесвічнай клетцы каля сваёй кватэры. Пры затрыманні яе збілі. Прысуд у тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму быў вынесены 4 чэрвеня 2021 года. 27 траўня 2023 г. палітзняволеная выйшла на волю з ПК № 4, цалкам адбыўшы тэрмін.
Maryia Nestserava graduated from the Faculty of Applied Mathematics and Computer Science of the Belarusian State University. She worked as a civil servant almost all her life. Nestserava was arrested on the evening of October 23, 2020, in the stairwell near her apartment. During the arrest, she was beaten. She was sentenced to 3 years in prison. On May 27, 2023, the political prisoner was released from women's penal colony #4 in Homieĺ, having served her full sentence.