Міронцава Віка/
Mirontsava Vika
Была затрымана 15 кастрычніка ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Падставай для затрымання яе і сястры стала відэа з пратэстаў 10 жніўня, куды трапілі дзяўчыны. 1 красавіка 2021 года быў агучаны прысуд па крымінальнай справе Вікторыі і Анастасіі Міронцавых. Анастасія Міронцава атрымала 2 гады пазбаўлення волі, Вікторыя — 2,5 гады. Вікторыя цалкам адбыла тэрмін і 16 снежня 2022 г. выйшла на волю з папраўчай калоніі № 4 у Гомелі.
Viktoryia Mirontsava was detained on October 15, 2020, as part of a criminal case under Part 1 of Article 342 of the Criminal Code (active participation in group actions which gravely breach public order). On April 1, 2021, Viktoryia Mirontsava was sentenced to two and a half years in a general-security penal colony. She served her sentence in full and was released on December 16, 2022.