Міронцава Стася/
Mironcava Stacia

Мастачка, да затрымання вучылася на апошнім 6-ым курсе Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Была затрымана 16 кастрычніка 2020 года і асуджана на 2 гады калоніі па абвінавачванні ў "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушылі грамадскі парадак", і "гвалце або пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да 5 супрацоўнікаў АМАП" (арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэкса), а менавіта за тое, што 10 жніўня 2020 года падчас мірных пратэстаў схапіла адзін раз за руку супрацоўніка міліцыі і адцягвала яго ад збітага хлопца.
Стася цалкам адбыла тэрмін зняволення і выйшла на волю 16 чэрвеня 2022 г.

Anastasiya Mirontsava was detained on October 16, 2020, as part of a criminal case under Part 1 of Article 342 of the Criminal Code (active participation in group actions which gravely breach public order). Anastasiya's sister Viktoryia was also detained as part of the case. Anastasiya, 24, and Viktoryia, 26, were accused of joining a protest held in central Minsk on August 10. They reportedly shouted slogans and clapped their hands, while refusing to leave the street. On April 1, 2021, Anastasiya Mirontsava was sentenced to two years in a general-security penal colony.
Anastasiya served her sentence in full and was released on June 16, 2022.