Філатчанкава Вольга/
Filatchankava Volha

выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, асістэнтка кафедры ПЗІТ. Удзельніца відэазвароту выкладчыкаў БДУІР супраць гвалту, брала ўдзел у забастоўцы. Была затрымана 12 лістапада 2020 года. Вользе прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 16 ліпеня 2021 агучылі прысуд па “справе студэнтаў”. Вользе Філатчанкавай прызначылі 2 гады і 6 месяцаў зняволення. Палітзняволеная цалкам адбыла тэрмін і 30 лістапада 2022 г. выйшла на волю з гомельскай калоніі № 4.

Volha Filatchankava is a professor at the Belarusian State University of Informatics and Radioelectronics. A participant in a video appeal by BSUIR professors against violence. Volha took part in a strike. She was detained on November 12. Volha was charged under Art. 342, Part 1 of the Criminal Code (organization or participation in group actions that gravely violate public order). On July 16, 2021, Filatchankava was sentenced to two years and six months in prison. The political prisoner served her sentence in full and was released on November 30, 2022.

Filatchankava’s Paintings