Дубкоў Дзмітрый/
Dubkou Dzmitry
Дзмітрый Дубкоў — дальнабойшчык. Быў затрыманы 13 жніўня 2020 года ў сябе дома. У ноч з 10 на 11 жніўня Дзмитрый прысутнічаў на акцыі пратэсту каля станцыі метро "Пушкінская" ў Мінску. Яго папрасілі перагарадзіць дарогу машынай камунальнай службы, што ён і зрабіў. У лютым 2021 года яго асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Вядома, што на працягу 2022 г. Дзмітрыя тройчы змяшчалі ў ШІЗА. У красавіку 2023 г. яго ізноў перавялі ў штрафны ізалятар.
Dzmitry Dubkou is a 28-year-old truck driver. He was detained on August 13 and charged under Part 2 of Art. 293 of the Criminal Code (participation in riots). On the night of August 10-11, Dzmitry attended a protest near the Puškinskaja metro station in Minsk. He was asked to block the road with a street-cleaning vehicle, which he did. On February 2, 2021, Dzmitry Dubkou was sentenced to seven years in a medium-security penal colony.