Чульцова Дар'я/
Chultsova Darya
Дар'я Чульцова – журналістка тэлеканала "Белсат".
Разам з журналісткай Кацярынай Андрэевай стала фігуранткамі крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы пераменаў» у Мінску 15 лістапада.
18 лютага 2021 года асуджаная на два гады пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую калонію агульнага рэжыму.
Дар'я цалкам адбыла пакаранне і 3 верасня 2022 г. выйшла на волю.
Darya Chultsova is a Belsat TV journalist, who, together with Katsiaryna Andreyeva, was accused of “organizing actions that grossly violate public order” (Article 342 of the Criminal Code) after a live broadcast from the place of the violent police crackdown on a peaceful protest in the Square of Change in Minsk on November 15.
On February 18, 2021, Chultsova was sentenced to 2 years’ imprisonment in a general-security penitentiary.
Chultsova served her sentence in full and was released from penal colony on September 3, 2022.