Булыбенка Анастасія/
Bulybenka Anastasyia
Анастасія Булыбенка — былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі. Дзяўчына была затрымана 12 лістапада 2020 г. у межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У судзе Савецкага раёна Мінска 16 ліпеня 2021 г. агучылі прысуд па “справе студэнтаў”. Анастасіі прызначылі 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі.
Дзяўчына цалкам адбыла тэрмін і 30 лістапада 2022 г. выйшла на волю з гомельскай калоніі № 4.
Anastasiya Bulybenka is a former BNTU student who was expelled during the autumn protests in Belarus. The girl was detained on November 12 as part of a criminal case under Art. 342, Part 1 of the Criminal Code (organization or participation in group actions that gravely violate public order). On July 16, 2021, Bulybenka was sentenced to two years and six months in prison. The political prisoner served her sentence in full and was released on November 30, 2022.