Балтрукова Алена/
Baltrukova Alena
Алена Балтрукова была затрымана 5 траўня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Да суда яна ўтрымлівалася ў СІЗА-1. 4 жніўня 2022 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска адбыўся разгляд справы Алены. У якасці доказаў бок абвінавачвання прад'явіў два здымкі, на якіх дзяўчына стаяла на дарозе падчас пратэсных маршаў. У выніку Балтрукову прызналі вінаватай і прызначылі ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на 3 гады.
Alena Baltrukova was detained on May 5, 2022, as part of the criminal case of group actions grossly violating public order (Article 342 of the Criminal Code). She is being held in pre-trial detention center. On August 4, 2022, Baltrukova's case was heard in the Maskoŭski District Court of Minsk. She was found guilty and sentenced to three years of restricted freedom under home confinement.