PrisonArt — галерэя-архіў малюнкаў палітвязняў Беларусі, якія апынуліся за кратамі пасля выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе і падзей у наступныя гады.

Працы былі намаляваныя ў камерах СІЗА, на “хіміі” ці ў калоніі, а пасля дасланыя на волю.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” сабраў з адкрытых крыніцаў творы палітзняволеных, бо лічыць важным захаваць іх у адным месцы як частку гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека.

Калі ў вас ёсць малюнкі палітвязняў і яны не прадстаўленыя на сайце, дашліце іх нам па адрасе: viasna@spring96.org



PrisonArt is an archive of artworks by Belarusian political prisoners, dozens among hundreds imprisoned after the events of 2020.

The works were drawn in pre-trial detention and while serving terms in penitentiaries, and later mailed to the prisoners' family members and friends.

Viasna collected the pictures from open sources to preserve them as important evidence of the nation's struggle for freedom, democracy and human rights.

If you have artworks by political prisoners that are not yet part of PrisonArt, please send them to our mailbox: viasna@spring96.org