Аблаб Ганна/
Ablab Hanna
Супрацоўніца "Беларускай чыгункі". Ганна мае траіх дзяцей, двое з якіх — непаўнагадовыя. Ганну затрымалі 22 верасня 2021 года. Яна праходзіць па крымінальнай справе, распачатай паводле артыкулу аб здрадзе дзяржаве супраць супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымалі стачку і ўваходзілі ў "Рабочы рух". У Гомельскім абласным судзе 17 лютага 2023 г. вынеслі прысуд па "справе Рабочага Руху". Ганне прызначылі 11 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Hanna Ablab is an employee of the Belarusian Railway. She was arrested on September 22, 2021, as a defendant in a criminal investigation into 'high treason' involving several employees of the Belarusian factories who supported local strikes in 2020 and were members of the Rabochy Rukh labor rights group. On February 17, 2023, the court delivered the verdict. Hanna Ablab was sentenced to 11 years of imprisonment in a general-security penal colony.